Пералом пад’языковай косці — вельмі рэдкі від пералому з пашкоджаннем пад’языковай косці.
Усе траўмы пад’языковая косці вельмі небяспечныя для здароўя і нават жыцця чалавека. Некаторыя пераломы пад’языковай косці прыводзяць да ацёку мяккіх тканак гартані, галасавых звязак, часам да аспірацыі крывёю і заканчваюцца смерцю ад асфіксіі.
Прычыны
Пералом пад’языковай косці звычайна звязаны са і рэдка адбываецца ў ізаляцыі. Такі пералом можа быць звязаны таксама з транспартнай траўмай і пашкоджаннямі тупымі аб’ектамі з абмежаванай кантактавальнай паверхняй.
Прыкметы і сімптомы Асноўнымі сімптомамі пералому пад’языковай косці з’яўляюцца боль ад павароту шыі, праблемы з глытаннем (дысфагія) і балючае глытанне (). Таксама могуць прысутнічаць крэпітацыя і балючасць у косці, недахоп паветра пры высоўванні языка, дыхавіца, і . У час ларынгаскапічнага даследавання можна пабачыць раны на глотцы, пашкоджанні, ацёк і/або фрагменты пад’языковай косці. Пры пераломах пад’языковай косці ёсць высокая імавернасць таго, што пашкоджаны таксама гартань, глотка, ніжняя сківіца і/або шыйны аддзел хрыбетніка. Агульныя суправаджальныя траўмы ўключаюць з пераломамі ніжняй сківіцы і пераломам шыйнага пазванка і вывіх сківіцы.
Дыягностыка Дыягнастуюць пераломы пад’языковай косці з выкарыстаннем клінічнага агляду, часам з выкарыстаннем ларынгаскопа і/або рэнтгенаграфічнага даследавання.
Лячэнне і прагноз Варыянты лячэння вар’іруюцца ад вельмі кансерватыўнага да агрэсіўнага. Кансерватыўныя варыянты ўключаюць адпачынак, назіранне, кантроль болю, змену дыеты, выкарыстанне або і антыбактэрыяльную тэрапію. Больш агрэсіўныя варыянты ўключаюць хірургічнае аднаўленне пад’языковай косці і/або трахеатамію. Паводле даных мета-аналізу хірургічнае лячэнне ў 2012 годзе выкарысталі ў 10,9 % выпадкаў.
Эпідэміялогія Пераломы пад’языковай косці складаюць 0,002 % ад усіх пераломаў; яны вельмі рэдкія, бо пад’языковая косць добра абаронена сваім месцазнаходжаннем у шыі і рухомасцю. 91,3 % такіх пераломаў адбываюцца ў мужчын.
Спасылкі
Катэгорыя:Пераломы касцей Катэгорыя:Судовая медыцына