Петэхія — невялікая (1-2 мм) чырвоная або пурпурная пляма на целе, выкліканая дробнымі (пашкоджанне капіляраў сасуда)Kumar, Vinay; Abbas, Abul K.; Fausto, Nelson; & Mitchell, Richard N. (2007). Robbins Basic Pathology (8th ed.). Saunders Elsevier. p. 86 ISBN 978-1-4160-2973-1. З’яўляецца сімптомам многіх станаў і хвароб.
Самай распаўсюджанай прычынай петэхій з’яўляецца фізічная траўма, напрыклад моцны прыступ кашлю, ванітаў або плачу, што можа выклікаць петэхіі на твары, асабліва вакол вачэй. Яны могуць таксама паўстаць з-за празмернага ціску на тканкі (напрыклад, пры празмерным зацягванні жгута). У гэтых выпадках петэхіі не ўяўляюць пагрозы і знікаюць за некалькі дзён.
Петэхіі могуць быць прыкметай трамбацытапеніі (зніжэнне колькасці трамбацытаў) пры затрымцы аднаўлення трамбацытаў (як пабочны эфект лекаў або з прычыны некаторых інфекцыйных захворванняў), або пры парушэнні згусальнасці крыві.
Судовая медыцына Петэхіі на твары і кан’юнктыве (вачах) з’яўляюцца прыкметай смерці ад асфіксіі. Яны з’яўляюцца вынікам павышэння ціску ў венах галавы і гіпаксічнага разбурэння сасудаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Сімптомы захворванняў чалавека Катэгорыя:Судовая медыцына Катэгорыя:Крывацёкі