Ота Роберт Фрыш (, , — , , Вялікабрытанія) — англійскі фізік-ядзершчык аўстрыйскага паходжання. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1948). Пляменнік вядомага фізіка Лізэ Майтнер.
Біяграфія Нарадзіўся ў Вене ў яўрэйскай сям’і. У 1926 годзе скончыў Венскі ўніверсітэт. Пасля працаваў у розных месцах Еўропы і Амерыкі: у Берліне ў О. Гана (1927—1930), у Гамбургу ў О. Штэрна (1930—1933), у Лондане ў П. Блэкета (1933—1934), у Капенгагене ў Н. Бора (1934—1939), у Бірмінгеме (1939—1940), у Ліверпулі (1940—1943), у Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі (1943—1945), у Харуэле (1945—1947). З 1947 з’яўляўся прафесарам Кембрыджскага ўніверсітэта (да 1972 г.). Удзельнік Манхэтэнскага праекта.