Алег Яўгенавіч Белавенцаў (нар. , Остраў, Пскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, палітык, марак, афіцэр. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Каўказскім федэральнай акрузе з 28 ліпеня 2016 года. Член Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі з 2016 года па 2018 год. Герой Расійскай Федэрацыі (2014).

Біяграфія thumb|right|400px|Краіны, у якіх Алег Белавенцаў трапіў пад санкцыі Нарадзіўся 15 верасня 1949 года ў Маскве.

У 1971 годзе скончыў Севастопальскае ваенна-марское інжынернае вучылішча (цяпер Акадэмія ваенна-марскіх сіл). Пасля заканчэння працаваў на атамных падводных лодках Чырваназорнага Паўночнага флоту СССР.

Доўгі час быў работнікам КДБ СССР. Скончыў Ваенна-дыпламатычную акадэмію.

З 1982 года працаваў трэцім сакратаром па навуцы і тэхналогіях посольсьва СССР у Лондане, у 1985 годзе быў высланы з Вялікабрытаніі па шпіянаж. Пазней працаваў у ГДР.

У студзені 1998 года прызначаны на пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара ФГУП «Росузбраенне», якую займаў да мая 1999 года.

З 2001 года быў кіраўніком ФГУ «Агенцтва „Эмерком“» МНС РФ.

З мая па снежань 2012 года выконваў абавязкі начальніка кіравання справамі губернатара Маскоўскай вобласці.

24 снежня 2012 года прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Славянка» пасля буйнога карупцыйнага скандалу і арышту былога кіраўніка кампаніі Аляксандра Элькіна.

21 сакавіка 2014 года загадам Пуціна прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта РФ у Крымскай федэральнай акрузе.

Спасылкі

Ваенны савет // Радыё Рэха Масквы, 23.03.2013 Каму расчышчаць аўгіевы стайні Сердзюкова?

Катэгорыя:Супрацоўнікі ГРУ Катэгорыя:Віцэ-адміралы (Расійская Федэрацыя) Катэгорыя:Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа Катэгорыя:Прадстаўнікі прэзідэнта Расіі ў федэральных акругах Катэгорыя:Крымская федэральная акруга Катэгорыя:Паўночна-Каўказская федэральная акруга Катэгорыя:Постаці Крымскага крызісу