Багдан Мышэнка (нар. , Гэраныміўка, Чаркаская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца сумскай «Вікторыі».
Клубная кар’ера У ДЮФЛ гуляў у складзе палтаўскай каманды «Моладзь». У 2012 годзе падпісаў кантракт з данецкім «Металургам», за які паспеў згуляць 9 матчаў у чэмпіянаце Украіны (з іх сем разоў выхадзіў на замену). Дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе 3 жніўня 2014 года ў гульні супраць львоўскіх «Карпат» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Пасля завяршэння сезона 2014/15 гадоў Мышэнка ўпершыню быў выкліканы ў склад моладзевай зборнай Украіны, дзе ў першым жа матчы атрымаў пашкоджанне нагі, з-за якога быў вымушаны прапусціць да 1,5 месяцаў. У ліпені 2015 года было абвешчана аб расфарміраванні данецкага «Металурга», такім чынам траўмаваны ігрок застаўся без клуба.
У статусе свабоднага агента праходзіў прагляд у харкаўскім «Металісце». У канцы жніўня 2015 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі», які пакінуў у студзені 2016 года. У ліпені 2016 года перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну».
У лютым 2017 года стаў іграком тбіліскага «Дынама», з якім стаў выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату Грузіі. У лютым 2018 года далучыўся да складу беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт. Замацаваўся ў аснове беларускай каманды, быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне па меркаванні тарпедаўскіх заўзятараў. У сезоне 2019 з 7 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.
У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб і ў хуткім часе падпісаў пагадненне з «Александрыяй». Спачатку часцей з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў звычайна выхадзіць на замену. У ліпені 2021 года кантракт з «Александрыяй» быў разарваны.
У жніўні 2021 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаўшы іграком «Гомеля». у гомельскай камандзе пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Гомель» па заканчэнні кантракта, падпісаў пагадненне са «Львовам». У снежні 2022 года пакінуў «Львоў», аднак пазней вярнуўся ў каманду.
У ліпені 2023 года далучыўся да сумскай «Вікторыі».
Міжнародная кар’ера У чэрвені 2015 года быў выкліканы галоўным трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, а Мышэнка прыняў удзел у першым матчы супраць Малдовы (5:0). Паўабаронца з’явіўся на полі на 54-й хвіліне замест Алега Данчанкі, на 59-й забіў гол, а ўжо на 60-й быў заменены на Дзмітрыя Хлёбаса з-за сур’ёзнай траўмы.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Грузіі: 2017
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Мілсамі Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мыкалаіўка