Ягор Патапаў (нар. , , Расія) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Мактаарал» з Атакента.
Клубная кар’ера Выхаванец пецярбугскага футбола, пасля выступлення ў клубе «Русь» перабраўся ў эстонскі «Лакаматыў» з Йыхві. Па выніках сезону 2014 «Лакаматыў» выбыў у другі дывізіён, і Патапаў перайшоў у літоўскі клуб «Гранітас». У канцы сезону 2015 «Гранітас» быў дыскваліфікаваны літоўскай федэрацыяй футбола і неўзабаве спыніў існаванне, і абаронца вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе стаў выступаць у аматарскім клубе «Зорка».
У канцы 2016 года стаў іграком кыргызскага «Дардоя», у складзе якога выйграў Кубак Кыргызстана і бронзавыя медалі чэмпіянату, прымаў удзел у матчах Кубка АФК. У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт. Стаў іграком стартавага складу беларускага клуба, у ліпені не гуляў з-за траўмы.
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт"Славия" объявила о подписании четверых новичков. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе мазыран, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, пасля чаго чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Славію»Четыре футболиста покинули "Славию".
У лютым 2021 года стаў іграком казахстанскага «Кайсара», а ў сакавіку 2022 года папоўніў склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Мактаарала»Девять игроков подписали контракт с «Мактааралом».
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Кыргызстана: 2017 Уладальнік Кубка Кыргызстана: 2017
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Мактаарал Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дардой Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Гранітас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Фенікс Йыхві Катэгорыя:Ігракі ФК Русь Санкт-Пецярбург