Іван Петравіч (нар. , Крагуевац, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Раднічкі» з роднага горада Крагуевац, за асноўную каманду якога ў Суперлізе пачаў выступаць у сезоне 2011/12 і неўзабаве замацаваўся ў аснове. 10 мая 2014 года ў матчы з іваніцкім «Яварам» (3:3) адзначыўся голам са сваёй паловы поляGol sezone u Superligi: Kapa dole gospodine Petroviću! (VIDEO).

У жніўні 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з бялградскім «Партызанам». Аднак, замацавацца ў складзе не здолеў, правёўшы за клуб толькі два матчы ў Суперлізе. У красавіку 2017 года пакінуў «Партызан». У другой палове 2017 года выступаў у другім дывізіёне Славеніі за клуб «Брэжыцы».

У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея». У складзе «Гарадзеі» быў трывалым іграком асновы. У жніўні 2018 года пакінуў беларускую каманду.

У лютым 2019 года зноў апынуўся ў Славеніі, стаўшы іграком клуба «Кршко». Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

Міжнародная кар’ера У складзе зборнай Сербіі да 19 гадоў выступаў на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы 2012, дзе сербская каманда не здолела пераадолець групавы раўнд.

Дасягненні Чэмпіён Сербіі: 2014/15 Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі: 2015/16 Уладальнік Кубка Сербіі: 2016

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Кршко Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Брэжыцы Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Крагуевац