Арвідас Сабоніс (нар. , Каўнас) — савецкі і літоўскі прафесійны баскетбаліст, алімпійскі чэмпіён 1988 года, чэмпіён свету і Еўропы ў складзе нацыянальнай зборнай СССР.

20 жніўня 2010 года Арвідас Сабоніс быў уведзены ў Залу славы ФІБА ў знак прызнання яго талентуFIBA hall of fame. Arvydas Sabonis (Lithuania).

Біяграфія Нарадзіўся 19 снежня 1964 года ў Каўнасе. Пачаў займацца баскетболам ва ўзросце 9 гадоў у каўнаскай баскетбольнай школе. Першы трэнер — Юрый Фёдараў. У 1981 годзе ў складзе зборнай школьнікаў Літвы стаў чэмпіёнам школьнай алімпіяды і атрымаў прапанову ад галоўнага трэнера каўнаскага «Жальгірыса» Владаса Гарастаса перайсці ў яго клуб. У гэтым жа годзе ў складзе юнацкай зборнай СССР стаў чэмпіёнам Еўропы.

У 1981 годзе ў 16 гадоў дэбютаваў у дарослай камандзе «Жальгірыса» ў матчы супраць «Калева» і набраў першыя 14 ачкоў. Прывёў «Жальгірыс» да трох запар перамог у чэмпіянаце СССР, атрымаўшы званне «Гульца года» у Еўропе ў 1984 і 1985 гадах па версіі італьянскай газеты La Gazzetta dello Sport.

У гэтым жа сезоне атрымаў запрашэнне ў галоўную каманду краіны. Зборная СССР заваявала залатыя медалі чэмпіянату свету 1982 года, абыграўшы ў фінале зборную ЗША з лікам 95-94. У фінальным матчы, а таксама і ў іншых найважнейшых матчах турніру, галоўны трэнер Аляксандр Гомельскі ня задзейнічаў Сабоніса, спасылаючыся на адсутнасць досведу.

У 1984 году савецкі ўрад, у адказ на байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе, адмовіўся ад удзелу ў Алімпіядзе ў Лос-Анджэлесе, а ў 1985 годзе зборная СССР у нямецкім Штутгарце стала найлепшай у Еўропе. У фінале баскетбалісты СССР з буйным лікам абыгралі зборную ЧССР (120:89). Па выніках турніру Арвідас Сабоніс быў прызнаны найлепшым гульцом Еўропы.

У 1989 годзе Сабонісу дазволілі з’ехаць з СССР. Але замест таго, каб падпісаць кантракт з «Трэйл Блэйзерс», ён абраў іспанскую лігу, дзе правёў шэсць сезонаў. У 1995 годзе дэбютаваў у НБА ва ўзросце 31 года ў камандзе «Портленд Трэйл Блэйзерс». На працягу ўсіх сямі сезонаў праведзеных у НБА, Сабоніс штогод выходзіў са сваёй камандай у плэй-оф.

Свой апошні сезон 2003/2004 гадоў правёў у «Жальгірысе». Афіцыйна завяршыў прафесійную кар’еру ў 2005 годзе.

Катэгорыя:Баскетбалісты Літвы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Ігракі «Портленд Трэйл Блэйзерс» Катэгорыя:Ігракі «Рэала» Мадрыд (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Жальгірыса» Каўнас Катэгорыя:Члены баскетбольнай Залы славы Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Катэгорыя:Баскетбалісты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па баскетболе