Юрый Казлоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе і за дубль. У 2011 годзе адгуляў палову сезона ў арэндзе за слонімскі «Камунальнік», пасля чаго прыняў рашэнне завяршыць прафесійную кар’еру. Працаваў у Мінску ў розных сферах.
Разам з асноўнай працай гуляў у мінскай аматарскай лізе АЛФ, а ў 2014 годзе далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, стаў адным з лідараў каманды. У сезоне 2017 дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем». Пасля сыходу з клуба Аляксандра Козела стаў таксама капітанам каманды.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў капітанам і адным з асноўных ігракоў магілёўскай каманды, яго гол у браму «Тарпеда-БелАЗ» быў прызнаны найлепшым у чэмпіянаце Беларусі 2019, аднак гэта не здолела выратаваць «Дняпро» ад вылету з Вышэйшай лігі.
У студзені 2020 года перайшоў у «Слуцк», дзе трывала гуляў у стартавым складзе. Пакінуў слуцкі клуб у снежні 2020 года.
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт. Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з гродзенскім клубам і ў хуткім часе далучыўся да «Мінска», дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
У лютым 2022 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана». Стаў капітанам і адным з лідараў каманды і дапамог ёй па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў лігі. Пакінуў «Нафтан» у лютым 2023 года і неўзабаве стаў іграком «Маладзечна». У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2022 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2015 Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2017 (16 галоў), 2022 (13 галоў)
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 Д3 Мінск-2 9 0 2009 дубль Мінск 24 0 2010 дубль Мінск 29 2 2011 (1) Д3 Камунальнік 15 1 2014 Д3 Прамень 26 6 2015 Д3 Прамень 23 8 2016 Д2 Прамень 20 5 2017 Д2 Прамень 27 16 2018 Д1 Прамень 25 3 2019 Д1 Дняпро 19 2 2020 Д1 Слуцк 21 3 2021 (1) Д1 Нёман 14 0 2021 (2) Д1 Мінск 13 0 2022 Д2 Нафтан 23 13 2023 Д2 Маладзечна 28 2
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна