Алізары́н (1,2-дыгіраксіантрахінонАлизарин // ХиМиК.ру, 1,2-дыгідраксі-9,10-антрахінон) — араматычнае злучэнне, фарбавальнік, CHO.
Крышталічнае рэчыва аранжава-чырвонага колеру. Малекулярная маса 240,23 а.а.м. Тэмпература плаўлення 289 °C. Тэмпература кіпення 430 °C. Добра раствараецца ў гарачым метаноле. Раствараецца ў бензоле, воцатнай кіслаце, растворах шчолачаў. Умерана раствараецца ў этаноле і дрэнна ў вадзе.
Паходжанне і выкарыстанне Алізарын у выглядзе гліказіду маецца ў каранях марэны фарбавальнай (Rubia tinctorium), з якой здабываўся са старажытнасці і выкарыстоўваўся ў якасці фарбавальніка. У 1869 годзе атрыманы штучна з антрацэну.
Нерастваральныя ў вадзе солі алізарыну выкарыстоўвюцца ў якасці фарбавальнікаў тканіны(солі алюмінію — чырвоны колер, хрому — карычневы колер, жалеза — фіялетавы колер). Выкарыстоўваецца ў якасці прамежкавай сыравіны ў вытворчасці іншых фарбаў і лакаў, у тым ліку, мастацкіх і паліграфічных фарбаў. Алізарын з’яўляецца аналітычным рэагентам у хімічным аналізе (вызначэнне алюмінію і іншых металаў).
Літаратура — С. 256.
Спасылкі Ализарин // ХиМиК.ру
Катэгорыя:Хіноны Катэгорыя:Пігменты Катэгорыя:Аналітычная хімія