Павел Чыкіда (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера У 2012 годзе выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», а на наступны сезон перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ». У 2014 годзе стаў трывала выхадзіць на поле ў складзе смалявіцкай каманды.

У жніўні 2015 года на правах арэнды далучыўся да «Крумкачоў», замацаваўся ў аснове сталічнага клуба ў якасці абаронцы (да таго выступаў у паўабароне) і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся ў «Смалявічы-СТІ» і праз два гады са смалявіцкай камандай таксама прабіўся ў элітны дывізіён.

У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам, які ў сезоне 2018 змяніў назву на «Смалявічы». У пачатку сезона 2018 звычайна выхадзіў на замену, а з лета стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Гуляў пераважна ў стартавым складзе. У жніўні 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У лютым 2020 года стаў іграком «Гомеля». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем». У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб, пасля чаго праходзіў прагляд у «Віцебску» і казахстанскім «Аксу», а ў лютым 2022 года папоўніў склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Мактаарала». Пакінуў «Мактаарал» па заканчэнні сезона 2022.

Са студзеня 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», аднак не трапіў у заяўку клуба не сезон і ў першай палове 2023 года заставаўся без каманды. У ліпені 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі». У лістападзе 2023 года кантракт са «Славіяй» быў разарваны. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры, пасля чаго зноў стаў трэніравацца з мазыранамі і ў лютым падпісаў новы кантракт з клубам.

Міжнародная кар’ера У 2016 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі, аднак так і не згуляў за яе.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Тарпеда-БелАЗ 2013 Д2 Смалявічы-СТІ 9 0 2014 Д2 Смалявічы-СТІ 27 0 2015 (1) Д2 Смалявічы-СТІ 14 1 2015 (2) Д2 Крумкачы 15 0 2016 Д2 Смалявічы-СТІ 24 1 2017 Д2 Смалявічы-СТІ 28 1 2018 Д1 Смалявічы 23 0 2019 Д1 Дняпро 16 0 2020 Д2 Гомель 23 0 2021 Д1 Гомель 28 0 2022 Д1 Мактаарал 12 0 2023 (2) Д1 Славія 8 0

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Мактаарал Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр