Чары́ш (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Алтай і Алтайскім краі, левы прыток ракі Об (басейн Карскага мора).
Даўжыня ракі 547 км. Плошча вадазбору 22 200 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 82 км ад вусця складае 192 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўночна-ўсходнім схіле Каргонскага хрыбта. Упадае ў Об вышэй сяла Усць-Чарышская Прыстань. Большая частка басейна ракі знаходзіцца ў межах Горнага Алтая. Рэчышча пераважна звілістае.
Сярод прытокаў: Карагуа, Тунгусу, Ябаган, Кан, Таліца, Кумір (Кызылчая, Кызылчай), Каргон, Іня, Белая, Чала, Быстрая, Сасноўка, Чагырка, Кукуйка, Крывушка, Жураўліха, Гусіха, Азёрная і інш.
Рака суднаходная на адлегласці 80 км ад вусця (да сяла Усць-Калманка)Государственный водный реестр РФ.
Літаратура
Чарыш //
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Рулёва С. Н. Чарыш // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Река Чарыш // Информационно-образовательный справочник Алтай-Информ.рф
Катэгорыя:Прытокі Обі Катэгорыя:Рэкі Алтайскага края Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Алтай