«Войкаўская» — станцыя Замаскварэцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана пад Ленінградскай шашой паміж станцыямі «Водны стадыён» і «Сокал». Выхады знаходзяцца на тэрыторыі раёна «Войкаўскі» Паўночнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы. Станцыя калонная трохпралётная мелкага залажэння, пабудавана па тыпавым праекце.

Адкрыта 31 снежня 1964 года ў складзе пляцоўкі «Сокал» — «Рачны вакзал». Названа па Чыгуналіцейным заводзе імя П. Л. Войкава (закрыты да пачатку 2000-х гадоў).

Гісторыя

Першы план будаўніцтва метро ў Войкаўскім раёне з’явіўся ў 1938 годзе. Планавалася падаўжэнне Горкаўскага радыуса яшчэ на 3 станцыі ад станцыі «Сокал». Першай з іх была станцыя «Братцава», названая так па назве станцыі Малога кальца Маскоўскай чыгункі. Яе планавалася пабудаваць значна паўночней цяперашняга месцазнаходжання станцыі «Войкаўская».

Потым яна згадваецца ў перспектыўнай схеме 1957 года, ужо пад назвай «Войкаўская». Зрэшты, планы будаўніцтва метро ў тыя гады часта карэктаваліся, і на розных планах сустракаюцца іншыя варыянты назвы станцыі — «Завод Войкава» і «Пасёлак Войкава». На адным з планаў 1957 года «Войкаўская» нават раздвоілася на дзве станцыі — «Акруговая» («Ленінградская») і «Завод Войкава». У 1959 годзе Савет Міністраў СССР зацвердзіў план будаўніцтва ліній Маскоўскага метрапалітэна на сямігодку (1959—1965).

Будаванне метро ажыццяўлялася адкрытым метадам. Станцыя была адкрыта 31 снежня 1964 года ў складзе пляцоўкі «Сокал» — «Рачны вакзал», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 72 станцыі. Яна атрымала сваю назву па размешчаным на паверхні былым Маскоўскаму чыгуналіцейнаму заводу імя Войкава, названаму, у сваю чаргу, у гонар П. Л. Войкава (1888—1927) — расійскага рэвалюцыянера, савецкага партыйнага дзеяча, удзельніка падрыхтоўкі расстрэлу сям’і апошняга расійскага імператара Мікалая II, дыпламата, паўпрада СССР у Польшчы. Захавала таксама назву геаграфічнага аб’екта — працоўнага пасёлка «Войкавец», які раней існаваў каля завода імя Войкава.

У красавіку 1965 года былі пададзены новыя прапановы па будаванні метрапалітэна на перыяд да 1970 года. Меркавалася будаванне адгалінавання ад станцыі «Войкаўская» ў Тушына, але ў 1966 годзе было вырашана адмовіцца ад гэтага (на перспектыўных схемах 1966—1967 гадоў адгалінавання ўжо няма) на карысць будавання Краснапрэсненскага радыуса. Пад канец 1960-х гадоў паўночная пляцоўка Горкаўска-Замаскварэцкай лініі была самай загружанай, таму для павелічэння памераў руху з лістапада 1968 года ў ранішні сама розрух арганізаваны пропуск цягнікоў без пасажыраў праз два на трэці ад станцыі «Рачны вакзал» да станцыі «Войкаўская». Па генеральным плане 1971 года меркавалася будаванне Вялікага кальца, якое павінна было прайсці праз «Войкаўскую». Аднак пазней было прынята рашэнне, што Вялікае кальцо пройдзе праз станцыю «Сокал». У 1991 годзе быў прапанаваны праект змены назвы станцыі на «Пецярбургскую», аднак ён не быў ажыццёўленыА будет — Остоженка//Вечерняя Москва № 224 от 13 ноября 1991.

З пачатку 1990-х гадоў перыядычна падымаецца пытанне аб пераназванні станцыі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Калонныя станцыі мелкага залажэння Катэгорыя:Войкаўскі раён