Хачы́нка — рака ў Слаўгарадскім і Быхаўскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Ухлясць (басейн Дняпра). Даўжыня 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 37 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 0,7 км на поўдзень ад былой вёскі Запалянне Слаўгарадскага раёна, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Ліпаўка Краснаслабодскага сельсавета Быхаўскага раёна. Рэчышча каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Ухлясці Катэгорыя:Рэкі Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна