Вуліца Лейтэнанта Кіжаватава — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава (1907—1941), начальніка заставы Брэсцкага пагранічнага атрада, абаронцы Брэсцкай крэпасці, Героя Савецкага Саюза.

Забудова № 58 — Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (архітэктары Н. Шпігельман, А. Шчэрба, Ю. Іваноў, В. Гацілаў). № 58Б — Мінскае гарадское бюро судова-медыцынскай экспертызы. Пабудаваны ў 1974 годзе як патолагаанатамічны корпус бальніцы хуткай дапамогі (архітэктары В. Гацілаў, Н. Шпігельман). Цалкам перабудаваны ў наш час. № 60 — 3-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца (1977, архітэктары Н. Шпігельман, Ю. Іваноў, В. Крусь, Ю. Спясіўцаў). № 60д — 13-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска