Кільхберг () — камуна ў акрузе Хорген кантона Цюрых у Швейцарыі, на беразе Цюрыхскага возера. Упершыню згадваецца ў 1248 як Hilchberch.http://www.hls-dhs-dss.ch/textes/d/D98.php У Кільхбергу знаходзіцца галоўны офіс кампаніі Lindt & Sprüngli, буйнога вытворцы шакаладу.

Вядомыя людзі Томас Ман — нямецкі пісьменнік. Правёў значную частку жыцця ў Кільхбергу, пахаваны на мясцовых могілках. Конрад Фердынанд Маер — швейцарскі паэт, памёр у Кільхбергу. У камуне дзейнічае музей Маера.

Катэгорыя:Камуны кантона Цюрых