Абай (да 1961 — пасёлак Чурубай-Нура ()) — горад у Карагандзінскай вобласці Казахстана. Узнік як працоўны пасёлак у 1949 годзе ў сувязі з распрацоўкай заходніх пляцовак Карагандзінскага вугальнага басейна. З 2002 года — цэнтр Абайскага раёна Карагандзінскай вобласці. Горад размяшчаецца за 8 км ад чыгуначнай станцыі Карабас, за 30 км на паўднёвы захад ад Караганды. Праз горад праходзіць аўтамабільная траса Караганда — Жэзказган — Кызыларда, злучаны ўпарадкаванымі дарогамі з гг. Шахцінскам, Саранью. Ля пасёлка Карабас блізу Абая праходзіць Жартаскі вадавод. Названы ў гонар Абая Кунанбаева.

Пасля крызісу 90-х горад апынуўся ў складаным сацыяльна-эканамічным становішчы, абумоўленым зачыненнем буйных прадпрыемстваў і эміграцыяй рускамоўнага насельніцтва. У дадзены момант г. Абай вярнуўся ў рэчышча развіцця і перажывае ўздым. Насельніцтва

Спасылкі Первый неофициальный сайт города в зоне RU создан в 2003 году Неофициальный сайт города в зоне KZ

Катэгорыя:Населеныя пункты Абайскага раёна Карагандзінскай вобласці Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Абая Кунанбаева

Катэгорыя:Гарады Карагандзінскай вобласці