«Барсело́на» () — іспанскі гандбольны клуб з Барселоны (Каталонія). Выступае ў найвышэйшай нацыянальнай Лізе ASOBAL. Хатнія матчы праводзіць на пляцоўцы «Палау Блаўграна» ўмяшчальнасцю 8250 чалавек.
Гісторыя Гандбольны клуб «Барселона» быў заснаваны 29 лістапада 1942 года як секцыя аднайменнага футбольнага клуба за часам прэзідэнцтва ў ім Энрыке Пінейры. У першыя гады гандбалісты з Каталоніі не дасягнулі асаблівых поспехаў з-за наяўнасці моцных супернікаў з «Атлетыка Мадрыд» і «Гранальерса», якія дамінавалі ў чэмпіянаце. Усё змянілася толькі пасля прыхода ў «Барселону» аднаго з найвыбітнейшых трэнераў у гісторыі гандбола Валеры Рывера. За ім клуб стаў практычна непераможным не толькі ў Іспаніі, але і ў Еўропе, заваяваўшы пад ягоным кіраўніцтвам 62 трафеі, у тым ліку 5 Кубкаў Еўропы запар.
Урэшце ў 2013 годзе «Барселона» на чале з трэнерам Хаўерам Паскуалем заваявала і трафей Super Globe — адзіны, якога яны дагэтуль не меліhttp://www.fcbarcelona.com/handball/handball-team/detail/article/hsv-hamburg-v-fc-barcelona-ihf-super-globe-champions-25-27.
Дасягненні Клубны чэмпіянат свету па гандболе ІГФ: 2013, 2014, 2017 Ліга чэмпіёнаў ЕГФ: 1990/91, 1995/96, 1996/97, 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2004/05, 2010/11, 2014/15 Кубак уладальнікаў кубкаў ЕГФ: 5 1983/84, 1984/85, 1985/86, 1993/94, 1994/95 Кубак ЕГФ: 1 2002/03 Суперкубак ЕГФ: 5 1996/97, 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2003/04 Моладзевы дывізіён Іспаніі: 8 1968/69, 1972/73, 1979/80, 1981/82, 1985/86, 1987/88, 1988/89, 1989/90 Ліга ASOBAL: 16 1990/91, 1991/92, 1995/96, 1996/97, 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2002/03, 2005/06, 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17 Кубак караля: 21 1968/69, 1971/72, 1972/73, 1982/83, 1983/84, 1984/85, 1987/88, 1989/90, 1992/93, 1993/94, 1996/97, 1997/98, 1999/2000, 2003/04, 2006/07, 2008/09, 2009/10, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17 Кубак ASOBAL: 13 1994/95, 1995/96, 1999/2000, 2000/01, 2001/02, 2009/10, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17, 2017/18 Суперкубак ASOBAL: 20 1986/87, 1988/89, 1989/90, 1990/91, 1991/92, 1993/94, 1996/97, 1997/98, 1999/2000, 2000/01, 2003/04, 2006/07, 2008/09, 2009/10, 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17, 2017/18 Іспанскі чэмпіянат: 6 1944/45, 1945/46, 1946/47, 1948/49, 1950/51, 1956/57 Каталонскі чэмпіянат: 10 1943/44, 1944/45, 1945/46, 1946/47, 1948/49, 1950/51, 1953/54, 1954/55, 1956/57, 1957/58 Каталонская ліга: 12 1981/82, 1982/83, 1983/84, 1984/85, 1986/87, 1987/88, 1990/91, 1991/92, 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1996/97 Пірэнейская ліга: 16 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2000/01, 2001/02, 2003/04, 2005/06, 2006/07, 2007/08, 2009/10, 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2014/15, 2015/16, 2016/17
Спасылкі
Каталонскі афіцыйны сайт Міжнародны афіцыйны сайт
Барселона
Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе