Нівя́нік найвялікшы (Leucanthemum maximum) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам. Сцябло прамое, вышынёй 50—100 см. Сцябловае лісце сядзячае, ніжняе з чаранкамі. Суквецце — кошык дыяметрам да 12 см, з краявымі кветкамі белага колеру. Плод — сямянка.
Арэал і экалогія Радзімай нівяніка найвялікшага з’яўляюцца Пірэнеі (Францыя, Іспанія). Натуралізваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай АмерыцыU.S. National Plant Germplasm System (GRIN). На тэрыторыі Беларусі інтрадуцыраваны ў 1960 годзеAsteraceae Leucanthemum maximum (Ramond) DC. // Растения Беларуси. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Зацвітае на другі год. Цвіце ў ліпені—жніўні. Насенне паспявае ў жніўні—верасні.
Дэкаратыўная расліна. Часам дзічэе.
Літаратура Пашына Г. В. Нівянік // — С. 20.
Спасылкі
Leucanthemum maximum (Ramond) DC. // The PLANTS Database — U.S. Department of Agriculture Leucanthemum maximum // Flora of North America Asteraceae Leucanthemum maximum (Ramond) DC. // Растения Беларуси / Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1838 годзе