Першыя графы (comites) Тулузы вядомыя яшчэ з Меравінгскіх часоў. Яны прызначаліся каралямі Франкаў і кіравалі горадам і яго наваколлямі. Да нас дайшлі згадкі толькі пра некаторых з іх ды і тое, надзвычай скупыя. Пра графаў (часам званых герцагамі) Тулузы перыяду кіравання Каралінгаў мы ведаем трохі больш. Вельмі хутка графам Тулузы ўдалося дамагчыся амаль поўнай незалежнасціГрафы Тулузскія былі васаламі караля Францыі, але фактычна былі цалкам незалежнымі кіраўнікамі сваіх уладанняў. і ператварыць пасаду графа ў спадчынны тытул, які замацаваўся ў сям’і графаў Руэрга.
Спадчынныя графы Тулузы кіравалі горадам Тулузай і графствам, якое ўключала наваколлі горада, з канца IX стагоддзя да 1271 года. Графы Тулузы і іншыя члены гэтай фаміліі валодалі таксама ў розны час графствамі Керсі, Руэрг, Альбі і Нім, а таксама былі маркізамі Готыі і Праванса. Акрамя таго, Раймунд IV заснаваў дзяржаву Трыпалі ў Святой Зямлі, якая перайшла да яго нашчадкаў (гл. Графства Трыпалі).
Каралінгскія графы 778—787 : Карсон 790—806 : Гільём I Жэлонскі (пам. 812) ж1 — Кунігунда, ж2 — Гібурж. 806—816 : Бега (пам. 816), сын Жэрара I, граф Парыжскі (гл. Жэрардзіды) жонка — Альпаіс, дачка Людовіка Набожнага. 816—835 : Берэнгер I Мудры (пам.835), маркіз Септыманіі з 832 835—842 : Бернар I Септыманскі (пам. 844), герцаг Септыманіі, граф Ацёна і Тулузы, сын Гільёма Жэлонскага жонка — Дуода. 842—843 : Акфрэд (пам. пасля 843) 844—849 : Гільём II Септыманскі (826—850), граф Барселоны
Спадчынныя графы 849—851 : Фрэдэлон (пам. 851), сын Фулькаальда, графа дэ Руэрг і Сенегонды. 852—863 : Раймунд I (пам. 865), брат папярэдняга жонка — Берта. 863—863: Анфруа (Гумфрэд) (пам. каля 863), граф Бона, Ацёна, Шалона, Макона, маркіз Бургундыі і Готыі 863—865 : Раймунд I (другасна) 865—872 : Бернар II Цяля (пам. 872), сын Раймунда I 872—886 : Бернар III Плантвелю (841—886), маркграф Аквітаніі, граф Ацёна, граф Родзе, граф Армуа, граф Аверні, граф Тулузы, граф Буржа, маркіз Готыі, граф Макона, граф Ліёна 886—918 : Эд (пам. 918), сын Раймунда I жонка — Гарсінда д'Альбі 918—924 : Раймунд II Тулузскі (пам. 924), сын папярэдняга 924—паміж 944 і 969 : Раймунд III Понс (пам. паміж 944 і 969Найбольш часта сустракаемыя ў крыніцах даты — 950 і 961 гады.), сын папярэдняга жонка — (Гарсінда ці Герсенда)Дакладнае яе імя невядома, таму стаіць у дужках. Таксама ёсць пэўныя сумневы наконт таго, ці была яна адзінай жонкай Раймунда III Понса. Але ў любым выпадку менавіта яна была маці Раймунда (IV)., верагодна, дачка Гарсіі II Санчэса, герцага Гасконі).
Заўвага: У дадзеным спісе даюцца два графы, якія не фігуруюць у традыцыйным радаводзе графаў Тулузскіх, які быў складзеным бенедыкцінцамі і прыводізцца ў «Histoire Generale du Languedoc». Нядаўнія даследаванні паказалі, што ў прамежку паміж Раймундам III Понсам і Гільёмам III (які паводле традыцыйнай версіі кіравалі каля 80 гадоў) кіравалі яшчэ два графы па імі Раймунд. Занясенне іх у спіс скажае прынятую нумарацыю, таму ў дужках удакладняецца іх правільны нумар.
паміж 944 і 969—972 : Раймунд (IV) (пам. 972), сын Раймунда III Понса жонка — Эмільда. 972—972/979 : Раймунд (V), сын Раймунда (IV) жонка — Адэлаіда Анжуйская. 972/979—1037 : Гільём III Тайлефер (952—1037), сын папярэдняга жонка — Эма Праванская. 1037—1060 : Понс (пам. 1060), сын Раймунда (IV) жонка — Альмадзіс дэ Ла Марш 1060—1094 : Гільём IV (каля1040-1094), сын папярэдняга жонка — Эма дэ Мартэн. 1094—1117 : Філіпа Тулузская (пам.1117), графіня Тулузы, дачка папярэдняга right|thumb|128 px|Герб графаў Тулузскіх 1088—1105 : Раймунд IV (VI), таксама вядомы як Раймунд дэ Сен-Жыль (пам. 1105), маркіз Праванса, граф Трыпалі, брат папярэдняга ж1- (з каля 1065) дачка Готфрыда I, графа і маркіза Праванса ж2- (з 1080) Мацільда дэ Гатвіль (1062—1094), дачка Ражэра I, вялікага графа Сіцыліі ж3- (з 1094) Эльвіра Кастыльская. 1105—1109 : Бертран (пам. 1112), граф Тулузы і Трыпалі, сын ад 1-й жонкі Раймунда IV (VI). У 1109 годзе адправіўся ў Святую Зямлю, пакінуўшы замест сябе графам Альфонса Іардана жонка — (з 1095) Алікс Бургундская (1085—1142). 1109—1110 : Альфонс I Іардан (1103—1148), граф Тулузы і маркіз Праванса, сын ад 3-й жонкі Раймунда IV (VI) 1098, 1110—1120 : Гільём V Трубадур (1076—1126), герцаг Аквітаніі і граф дэ Пуацье жонка — Філіпа (1070—1117), дачка Гільёма IV, граф Тулузскага. У перыяд маленства Альфонса Іардана ён захапіў землі апошняга, але пасля дзесяцігадовай вайны вымушаны быў ад іх адмовіцца. 1120—1148 : Альфонс I Іардан (Журдэн) (1103—1148), граф Тулузы і маркіз Праванса, сын ад 3-й жонкі Раймунда IV (VI) жонка — (з 1125) Файдзіда д'Юзес 1148—1194 : Раймунд V (VII) (пам. 1194), сын папярэдняга мужа — (з 1154) Канстанцыя Капетынг, дачка караля Людовіка VI і Адэлаіды Савойскай 1148—1148 Альфонс II (пам.1175/1189), граф Тулузы ў 1148, сын Альфонса I і суправіцель брата Раймунда V. 1194—1222 : Раймунд VI (VIII) (пам. 1222), сын папярэдняга ж1- (з 1173) Эрмесінда дэ Пеле (пам. 1176) ж2- (з 1178) Беатрыса дэ Без’е, разведзены ў 1193 ж3- (з 1193) Бургонь дэ Лузіньян, разведзены ў 1196 ж4- (з 1196) Іаана Англійская (1165—1199), прынцэса Англійская, дачка Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай ж5- (з 1202) Элеанора Арагонская (1182—1226)
1215—1218 : Сімон IV дэ Манфор, 5-ы граф Лестэр, віконт Без’е, Агда і Каркасонаграф Тулузскі па праве заваявання 1218—1224 : Амары VI дэ Манфор (пам.1241), сын папярэдняга.
1222—1249 : Раймунд VII (IX), (пам. 1249), сын Раймунда VI (VIII) ад 4-й жонкі ж1- Санча Арагонская (1186—1242) ж2- Маргарыта дэ Лузіньян 1249—1271 : Жанна Тулузская († 1271), дачка Раймунда VII (IX) і Санчы Арагонскай муж — (з 1241) Альфонс III дэ Пуацье (1220—1271), граф Тулузы, граф Пуацье, брат караля Людовік IX Святога
З іх смерцю графства Тулузскае адышло да французскай кароны.
Няспадчынны граф У 1681 годзе графства Тулузскае было адноўлена як каралеўскі апанаж.
1681—1737 : Луі-Аляксандр дэ Бурбон (1678—1737), граф Тулузскі, пазашлюбны сын Людовіка XIV і Мадам дэ Мантэспан
Літаратура Roger Genty, Les comtes de Toulouse: histoire et traditions'', Ferrières, Ed. de Poliphile, 1987, ISBN 2-86888-013-4
Спасылкі
Спіс кіраўнікоў Тулузы
Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Францыі *