Уладзімір Міхайлавіч Кастрыкін (1918—1943) — малодшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Уладзімір Кастрыкін нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Кутлі (цяпер — Пічаеўскі раён Тамбоўскай вобласці). Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы працаваў у калгасе. У 1938 годзе Кастрыкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Са студзеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы сяржант Уладзімір Кастрыкін камандаваў аддзяленнем 239-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года Кастрыкін ў ліку першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Асарэвічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. У тых баях ён асабіста знішчыў некалькі агнявых кропак праціўніка, што садзейнічала паспяховай пераправе асноўных сіл. Таксама разам са сваім аддзяленнем Кастрыкін прыкрываў пераправу частак палка. 6 кастрычніка 1943 года Кастрыкін загінуў у баі. Пахаваны ў Асарэвічах.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі малодшы сяржант Уладзімір Кастрыкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам ЛенінаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Літаратура
Дьячков Л. Г. Наша гордрсть и слава. — Воронеж, 1968. Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны