Сцяжны́ кана́л, Сцяжна́я кана́ва, Трайча́нскі кана́л — меліярацыйны канал у Старадарожскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток Слаўкавіцка-Ямінскага канала. Даўжыня 16,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на ўсход ад аграгарадка Прусы Старадарожскага раёна, вусце за 5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Трайчаны Любанскага раёна. Прыток — Цясноўскі канал (злева).

Літаратура

Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Старадарожскага раёна Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Любанскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы