Гусі́нае возера (, ) — возера ў Расіі, у Селенгінскім раёне Бураціі, у басейне ракі Селенга, каля горада Гусінаазёрск.
Плошча паверхні возера 163Государственный водный реестр РФ км². Даўжыня 24,5Измайлова А. В. Гусиное озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км, найбольшая шырыня 8,5 км, даўжыня берагавой лініі 65 км. Найбольшая глыбіня 28 м. Плошча вадазбору 924 км². Аб’ём вады ў возеры 2,5 км³. Катлавіна возера знаходзіцца ў тэктанічнай упадзіне ў сярэдзіне Гусінаазёрскай катлавіны, на вышыні 551 м над узроўнем мора, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі пераважна нізкія і пясчаныя. Заходняе, паўночнае і часткова паўднёвае ўзбярэжжа забалочаныя. Большая частка дна возера высланая ілам.
Возера замярзае ў канцы кастрычніка — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — сярэдзіне мая. У Гусінае возера ўпадаюць Барата, Загустай, Сангінэ, Сільвэ, Цаган-Гол і іншыя вадатокі. Выцякае рака Баін-Гол (прыток Селенгі).
Каля возера горад Гусінаазёрск, сяло Гусінае Возера.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Гусиное озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Азёры Бураціі Катэгорыя:Басейн Селенгі