«Аэрапорт» — станцыя Замаскварэцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана пад Ленінградскім праспектам паміж станцыямі «Сокал» і «Дынама». Выхады знаходзяцца на тэрыторыі раёна «Аэрапорт» Паўночнай адміністрацыйнай акругі Масквы і адзін выхад (праз падземны пераход пад Ленінградскім праспектам) на тэрыторыі Харашоўскага раёна гэтай жа акругі.

Адкрыта 11 верасня 1938 года ў складзе пляцоўкі «Плошча Свярдлова» (цяпер «Тэатральная») — «Сокал» (другая чарга будаўніцтва). Названа па былым Цэнтральным маскоўскім аэрадроме, які знаходзіўся на Хадынскім полі.

«Аэрапорт» — першая аднаскляпеністая станцыя маскоўскага метро, цалкам выбудаваная адкрытым метадам (улучаючы нахільныя хады і вестыбюлі), а таксама другая па пабудове аднаскляпеністая станцыя Маскоўскага метрапалітэна (пасля «Бібліятэкі імя Леніна»).

Літаратура

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Аднаскляпеністыя станцыі мелкага залажэння Катэгорыя:Аэрапорт (раён Масквы) Катэгорыя:Хорашаўскі раён