Адорвені — глыбы горных парод рознага ўзросту, памерам ад некалькіх метраў да некалькіх сот метраў, аддзеленыя ледавіком ад мацярынскай тоўшчы і перанесеныя ім на розныя адлегласці. Часта захоўваюць слаістасць. Ляжаць на пародах больш маладога ўзросту, напрыклад, адорвень ніжнепалеазойскіх парод у даліне ракі Ловаць, прынесены з вобласці Балтыйска-Ладажскага глінтаhttps://dic.academic.ru/dic.nsf/enc_geolog/15302/%D0%9E%D0%A2%D0%A2%D0%9E%D0%A0%D0%96%D0%95%D0%9D%D0%95%D0%A6
На Беларусі шмат адорвеняў, прынесеных ледавікамі з Скандынавіі і Фінляндыі.
Некаторыя адорвені — крыніцы карысных выкапняў (гліны, мел, друз).
Літаратура Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: М. М. Курловіч, Я.В. Малашэвіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 333 с. ISBN 5-85700-085-8
Катэгорыя:Гляцыялогія Катэгорыя:Ледавіковыя формы рэльефу