Віктар Іванавіч Бялевіч ( — БФБ выказвае спачуванні сям’і Віктара Бялевіча, Сайт БФБ) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Біяграфія Скончыў аддзяленне баскетбола ў БДУФК. Сам прафесійным баскетбалістам ён не стаў, аднак з 1966 года сам вельмі добра вучыў гэтаму іншых, працуючы трэнерам у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, а таксама ў пэўныя часы трэнерам розных каманд.

Пад яго кіраўніцтвам у 1996 годзе каманда РВАР стала сярэбраным прызёрам IV чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод жаночых каманд.

З 1975 па 1989 год быў трэнерам БК «Гарызонт» і дырэктарам спартшколы. У 1989 годзе каманда «Гарызонт» становіцца сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР. У 1980-х гадах таксама быў трэнерам жаночай нацыянальнай каманды БССР разам з Халіпскім.

З 1999 па 2002 год — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды Беларусі. Лічыўся адным з найлепшых баскетбольных жаночых трэнераў БеларусіНа 77 году жизни скончался заслуженный тренер Беларуси Виктор Белевич , СТВ 2-06-2018.

Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры СССР Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Трэнеры «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Трэнеры РДВАР (жаночы баскетбольны клуб)