Гродзенская праўда — абласная газета Гродзенскай вобласці, выходзіць пад назвай 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах«Белосто́кская пра́вда» // Беларуская энцыклапедыя. Выдаецца з кастрычніка 1939 года. Рэдакцыйна-выдавецкі корпус газеты (1985, арх. Л. Вільчко) размешчаны па вуліцы Антонава, 25.

Заснавальнікі — Гродзенскі абласны і Гродзенскі гарадскі выканаўчыя камітэты, Гродзенскі абласны і Гродзенскі гарадскі Саветы дэпутатаў, абласное ўнітарнае інфармацыйна-рэкламнае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”»«Белосто́кская пра́вда» // Беларуская энцыклапедыя.

Гісторыя Заснавана ў верасні 1939 г. як беластоцкая абласная газета«Белосто́кская пра́вда» // Беларуская энцыклапедыя. Пасля вызвалення БССР 20 верасня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР горад Беласток і яшчэ 17 раёнаў перададзены Польшчы. Беластоцкая вобласць 20 верасня 1944 года была скасавана. З 22 кастрычніка 1944 года беластоцкая абласная газета стала выдавацца пад назвай «Гродненская правда»«Белосто́кская пра́вда» // Беларуская энцыклапедыя.

З 1965 г. друкавалася ў якасці органа Гродзенскага абкама і гаркама КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977)«Белосто́кская пра́вда» // Беларуская энцыклапедыя.

Агульныя звесткі Агульны наклад тыдня каля 70 тысяч асобнікаў. Газета выходзіць двойчы на тыдзень (серада і субота) на рускай і беларускай мовах. Заснавальнікі: Гродзенскі абласны і Гродзенскі гарадскі выканаўчыя камітэты, Гродзенскі абласны і Гродзенскі гарадскі Саветы дэпутатаў, рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда». Мае тэматычныя дадаткі «Гродненский вестник» і «Рекламка». Рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда» зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь (№ 582).

Друкуецца ў ГАУПП «Гродзенская друкарня». Распаўсюджваецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праз сістэму «Белсаюздруку», у крамах Гродна і крамах усіх райспажыўсаюзаў вобласці, а таксама праз сетку вулічных распаўсюднікаў. Узнагароджана ордэнам Дружба народаў (1982), пераможца IV, V, VI Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Золотая литера».

Галоўны рэдактар Са студзеня 2024 года пасаду галоўнага рэдактара займае Таццяна Сяргеева. Да гэтага яна займала пасаду кіраўніка аддзела па сувязях са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Яе папярэдніца на пасадзе галоўнага рэдактара - Лілія Навіцкая.

Па адукацыі Сяргеева - "Гісторык архівазнаўца", яна скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2010 годзе. У 2023 годзе паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія".

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Газеты Гродна