Аляксей Рыгоравіч Папугаеў (1924—1943) — савецкі вайсковец. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944 г., пасмяротна). Гвардыі малодшы сяржант.
Біяграфія Аляксей Рыгоравіч Папугаеў нарадзіўся 15 студзеня 1924 года ў сяле Рассыпное цяпер Троіцкага раёна Луганскай вобласці Украіны ў сялянскай сям’і. Рускі. Скончыў 9 класаў школы. У кастрычніку 1941 года Лазова-Аляксандраўскім раённым ваенкаматам Варашылаўградскай вобласці А. Г. Папугаеў быў прызваны ў рады Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Скончыў школу малодшых камандзіраў, асвоіў воінскую спецыяльнасць мінамётчыка.
У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў з 16 студзеня 1942 года на Заходнім фронце на пасадзе камандзіра разліку 82-міліметровага мінамёта 32-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 49-й арміі. Баявое хрышчэнне прыняў на рацэ Угрэ, удзельнічаў у баях за пасёлак Сабельнікава. З 20 студзеня 1942 года 12-я гвардзейская стралковая дывізія была перакінутая пад Сухінічы, дзе вяла баі ў складзе 10-й і 16-й (з канца сакавіка 1942 года) армій Заходняга фронту. Да вясны 1943 года Аляксей Рыгоравіч удзельнічаў у наступальных і абарончых баях у Калужскай вобласці на жыздрынскім кірунку.
У канцы сакавіка 1943 года 12-я гвардзейская стралковая дывізія была перададзена ў склад 61-й арміі толькі што сфармаванага Бранскага фронту і заняла абарону на поўдзень ад Бялева. З 12 ліпеня 1942 года гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў удзельнічаў у Арлоўскай аперацыі Курскай бітвы. Пры прарыве варожай абароны на болхаўскім напрамку ў раёне вёсак Пальчыкавая і Хамякова і ў наступных баях за вызваленне Арлоўскай вобласці ён дзейнічаў смела і рашуча. Ведучы ўраганны агонь з свайго мінамёта, ён спрыяў адбіцці некалькіх контратак праціўніка, знішчыўшы да 50 салдат і афіцэраў вермахта. У ходзе наступлення А. Р. Папугаяў знаходзіўся на адкрытай пазіцыі ў баявых парадках пяхоты пад бесперапынным агнём праціўніка, але ні разу не пакінуў свайго месца каля мінамёта.
15 жніўня 1943 года 61-я армія была выведзена ў рэзерв Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і 7 верасня 1943 года была перададзена Цэнтральнаму фронту. За гэты час гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў, які стаў ужо адным з ветэранаў 32-га гвардзейскага стралковага палка, на камсамольскім сходзе быў абраны камсамольскім арганізатарам аднаго з стралковых батальёнаў. У ходзе Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі камсорг Папугаяў заўсёды знаходзіўся ў першых шэрагах надыходзячага батальёна, натхняючы яго байцоў асабістым прыкладам. Аляксей Рыгоравіч удзельнічаў у фарсіраванні Дзясны, вызваленні вёскі Любеч. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро.
У ноч з 28 на 29 верасня 1943 года гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў на падручнымм сродку адным з першых у падраздзяленні пераадолеў водны рубеж ля вёскі Глушэц Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Пры захопе плацдарма гранатай падавіў нямецкі ДЗОТ. У жорсткай рукапашнай сутычцы, умела дзеючы штыком і прыкладам, знішчыў звыш 35 варожых салдат і афіцэраў. У далейшым удзельнічаў у адбіцці шматлікіх контратак праціўніка на захопленым плацдарме.
2 кастрычніка 1943 года, выконваючы заданне камандавання па выведцы пярэдняга краю нямецкай абароны і выяўленні варожых агнявых кропак, гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаяў загінуў. Званне Героя Савецкага Саюза яму было прысвоена указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года пасмяротнаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.. Першапачаткова быў пахаваны ў брацкай магіле на правым беразе Дняпра ў палутара кіламетрах ад вёскі Уласенкі.
У 1949 годзе яго астанкі былі перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Малажын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (15.01.1944, пасмяротна); ордэн Леніна (15.01.1944, пасмяротна); медаль «За адвагу» (25.07.1943).
Памяць Бюст Героя Савецкага Саюза А. Г. Папугаева ўсталяваны ў вёсцы Рассыпное Луганскай вобласці Украіны.
Літаратура
Дакументы
Спасылкі
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пахаваныя ў Брагінскім раёне