Яцвяжская мова, судоўская мова, судзінская мова, мова яцвягаў — адна з мёртвых балтыйскіх моў.

На ёй размаўлялі заходнябалцкія плямёны, што ў I — пач. II тыс. н.э. насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў. Паступова выцесненая польскай, літоўскай і нямецкай мовамі. Блізкая да прускай мовы.

Перастала існаваць у XVI ст., сляды захаваліся ў XVIII—XIX ст. у некаторых гаворках беларускай і літоўскай моў у выглядзе асобных запазычанняў.

Сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў, ляжыць у аснове сучаснай літоўскай літаратурнай мовыЗинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 100.. Ян Атрэмбскі таксама адзначыў пэўны ўплыў мовы яцвягаў на польскую мову на ўсходзе сучаснай Польшчы — у прыватнасці, на мазавецкую гаворкуФинно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 413. .

Яцвяжская мова доўгі час вывучалася на аснове абмежаванага назоўнага матэрыялу, ажно пакуль не быў апублікаваны знойдзены ў Белавежскай пушчы «Яцвяжскі слоўнічак».

Блізкасць да прускай мовы

На думку большасці лінгвістаў, пры ўсіх цяжкасцях і лакунах у даследаванні яцвяжскай мовы гаворкі яцвягаў найбольш блізкія да гаворак балцкага племені прусаў, а таму аднесены да заходняй галіны балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’іЯзыки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 23, 26.. Паводле даследаванняў польскага лінгвіста Яна Атрэмбскага, мова яцвягаў — заходнябалцкая, якая таксама мела некаторыя асаблівасці, характэрныя для славянскіх моўГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Мн., 2007. С. 214.Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 411. . Паводле Ул. Тапарова, у мове «Яцвяжскага слоўнічка» адлюстраваныя пэўныя «пераходныя працэсы ад балцкай стадыі да праславянскай»Z. Zinkevičius. Lenkų-jotvingių žodynėlis? // Baltistica XXI (1). 1985. C. 64..

Ва ўступе да выдадзенага ў 1545 г. Першага прускага катэхізма гаворыцца: «Яцвягі [Die Sudawen], хоць іх мова і трохі прасцейшая, але здольныя ў гэтай прускай мове, якою выдрукаваны ўвесь гэты катэхізм, зразумець усе словы»V. Mažiulis. Prūsų kalbos paminklai. II. Vilnius, 1981. С. 67-68.. Магчыма, гэта тычылася толькі тэрытарыяльна бліжэйшай да прускіх тэрыторый судаўскай гаворкі.

Пра блізасць яцвяжскай да старапрускай мовы сведчыць шэраг лінгвістычных рыс. Як і пруская, яцвяжская мова захоўвала старабалцкі дыфтонг -ei-. Ва ўсходнябалцкіх, або цэнтральна-балцкіх, мовах (літоўскай і латышскай) ён перайшоў у -ie-. Напрыклад, літоўскі тапонім Leipalingis на старой яцвяжскай тэрыторыі суадносяць з літоўскім liepa «ліпа» і выводзяць з яго яцвяжскае *leipa. Як і ў прускай, шыпячыя зычныя š, ž перайшлі ў яцвяжскай мове ў s, z. Пра гэта сведчаць, напрыклад, назвы ракі Зэльвы (літ. želvas «зеленаваты») або возера Свіцязь (літ. švitėti «зіхцець»). У яцвяжскай, як і ў прускай, прадуктыўным быў суфікс -ing-. Пра гэта гавораць і літоўскія назвы на старой яцвяжскай тэрыторыі Apsingė, Nedzingė, Pilvingis, Suvingis, а таксама і сама назва яцвягаў (jāt-v-ing-).

Крыніцы

Літаратура Міхневіч А. Я. Яцвягаў мова //

Спасылкі

«Яцвяжскі слоўнічак». Што гэта? — nashaniva.by

Катэгорыя:Заходнебалтыйскія мовы Катэгорыя:Мёртвыя мовы Катэгорыя:Яцвягі