1924 год быў адзначаны шэрагам літаратурных падзей.

Падзеі 13 красавіка : газета «Савецкая Беларусь» пачала выдаваць двухтыднёвы літаратурна–мастацкі дадатак «Радавая рунь». 11 мая : заснавана маскоўская філія «Маладняка», кіраўнік — Уладзімір Дубоўка. З заснаваннем маскоўскай філіі «Маладняк» прыняў назву «Усебеларускае аб’яднанне пісьменнікаў і паэтаў». 18 лістапада : заснавана віцебская філія «Маладняка», кіраўнік — Алесь Дудар. 15 снежня : выйшаў першы нумар дзіцячага часопіса «Беларускі піонэр», орган ЦК ЛКСМБ і Наркамасветы БССР (рэд. У. Дубоўка) .

Кнігі

«Барвенак» : вершы / Алесь Гурло. - Менск : Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», - 216 с. «Трэскі на хвалях» : апавяданні / Цішка Гартны. - Менск : Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», - 254 с. «Мая ліра» : зборнік вершаў / Казімір Сваяк. – Вільня : Беларускае выдавецкае таварыства, – 111 с. «Янка Канцавы» : вясковая драма ў 5 дзеях / К. С.. – Вільня : выданне Беларускага грамадзянскага сабрання, – 32 с.

Прэміі Нобелеўская прэмія па літаратуры — Уладзіслаў Рэймант.

Нарадзіліся 19 чэрвеня — Васіль Быкаў, беларускі празаік, народны пісьменнік Беларусі (пам. 2003). 19 жніўня — Міхал Ясень, беларускі паэт–песеннік (пам. 2006). 23 верасня — Артур Вольскі, беларускі пісьменнік (пам. 2002). 23 кастрычніка — Іван Лепешаў, беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (пам. 2014).

Памерлі

Спасылкі

Катэгорыя:Літаратура паводле гадоў