Гурскі — беларускае прозвішча.
Вядомыя асобы
Антон Іванавіч Гурскі (1936—2016) — беларускі фалькларыст. Барыс Мікалаевіч Гурскі (1934—1994) — беларускі вучоны-геолаг, аўтар прац па геалогіі антрапагену і геамарфалогіі, выдатнік разведкі нетраў СССР, выдатнік асветы СССР, выдатнік народнай адукацыі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986). Валяр'ян Гурскі (1790 - 1874) - прафесар Віленскага ўніверсітэта, механік. Васіль Леанідавіч Гурскі (нар. 1971) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч. Войцех Гурскі (1739—1818) — каталіцкі прэлат, першы біскуп Кельцаў. Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі (нар. 1981) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Ілья Данілавіч Гурскі (1899—1972) — беларускі пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры БССР (1969). Канстанцін Гурскі (1826—1898) — польскі ваенны гісторык. Леанід Ільіч Гурскі (нар. 1936) — вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, атамнай фізікі, мікраэлектронікі і матэрыялазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі. Мікалай Іванавіч Гурскі (1905—1972) — беларускі мовазнавец. Міхаіл Адамавіч Гурскі (1890—?) — беларускі тэатральны дзеяч, рэдактар.