Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў — колішняе прадпрыемства ў Барысаве.
Гісторыя Створана ў 1935 годзе як фабрыка піяніна на базе лесазавода. У Вялікую Айчынную вайну была разбурана, адноўлена ў 1944 годзе. У 1944—1965 гадах рэканструявана і пашырана (пабудаваны галоўны вытворчы корпус, цэхі металадэталяў, лесапільны, сушыльны і інш.). У 1976—1997 гадах галаўное прадпрыемства ВА «Белмузпрам». Вядомасць прынесла піяніна маркі «Беларусь», якіх штогод выраблялася да 24 тысяч адзінак. У канцы 1970-х і да сярэдзіны 1990-х прадпрыемства выпускала серыю электрагітар пад брэндам «Форманта» і бас-гітар.
У другой 1990-х прадпрыемства пачало стагнавацьБельмо на глазу. Кто спасет убитую борисовскую «пианинку»? . У 1997 годзе ператворана ў ААТ «Музінструмент-Барысаў», з 2001 — ААТ з сучаснай назвай.
У 2000 годзе фабрыка стварыла 1868 піяніна, у 2002 — толькі 688 адзінак. Да 2003 года прадпрыемства стала практычна банкрутам, знешняя запазычанасць перавысіла 1,3 мільёна долараў, утварылася трохмесячная запазычанасць па заработнай плаце. Зацікаўленым замежным інвестарам не ўдалося дамовіцца з уладамі Беларусі.
У 2006 годзе на падставе прадпісанняў Барысаўскага гарадскога аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пра аварыйны стан цэхаў вытворчая дзейнасць прадпрыемства спынена. У 2010 годзе прынята рашэнне пра ліквідацыю прадпрыемства.
Прадукцыя
Асноўная прадукцыя (2005): піяніна, цымбалы, акустычныя гітары, дзіцячыя музычныя цацкі (цымбалы, ксілафоны і інш.), нарды і інш.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Прадпрыемствы Барысава Катэгорыя:Гісторыя Барысава Катэгорыя:З’явіліся ў 1935 годзе Катэгорыя:1935 год у Беларусі Катэгорыя:Вуліца 30 год ВЛКСМ (Барысаў) Катэгорыя:Вытворцы музычных інструментаў