Барыс Якаўлевіч Вішкаро́ў (; ,  — ) — савецкі акцёр, рэжысёр, педагог, сцэнарыст. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

Біяграфія У 1929 годзе скончыў Дзяржаўныя эксперыментальныя майстэрні пры Маскоўскім камерным тэатры. Працаваў у тэатрах Масквы. У 1944—1947 гг. у Дзяржаўным рускім тэатры БССР. З 1947 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Таксама працаваў на радыё, тэлебачанні ў якасці сцэнарыста і рэжысёра, выступаў у друку па пытаннях драматургіі і тэатра.

Ролі ў тэатры Вяршынін («Тры сястры» А. Чэхава), Серабракоў («Дзядзя Ваня» А. Чэхава), Агішкін («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага і М. Салаўёва), Вагін («Дзеці Сонца» М. Горкага), Гульд («Рускае пытанне» К. Сіманава).

Літаратура Бутакоў А. І. Вішкароў Барыс Якаўлевіч //

Спасылкі Борис Вишкарёв // Кино-Театр. Ру

Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Рэжысёры СССР Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў