Барысаўскі дрэваапрацоўчы камбінат — найбуйнейшае дрэваапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, размешчанае ў горадзе Барысаве па адрасе вуліца Заводская, 45.

Гісторыя Заснаваны ў 1912 годзе як лесапільнае прадпрыемства, з 1926 года мэблевы камбінат імя Камінтэрна. У 1930 годзе засвоена вытворчасць гнутай, у 1935 — гарнітурнай мэблі. У 1971—1991 гадах у складзе вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Барысаўдрэў». З 1996 года ААТ з сучаснай назвай.

Уключае (2005): завод па вытворчасці драўнянавалакністых пліт сухім спосабам (адзіны ў Беларусі), дрэваапрацоўчая вытворчасць, участак па вырабе паліўных драўняных гранул (пелетаў).

Прадукцыя Асноўная прадукцыя (2005) — драўнянавалакністыя пліты, піламатэрыялы; пастаўляецца больш як у 30 краін свету.

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Прадпрыемствы Барысава Катэгорыя:З’явіліся ў 1912 годзе Катэгорыя:1912 год у Беларусі Катэгорыя:Заводская вуліца (Барысаў) Катэгорыя:Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы