Астэалагічны парадокс () — навуковая канцэпцыя, якую высунуў вядомы антраполаг Джэймс Вуд з калегамі ў 1992 годзеWoods, J. W., , Harpending, H. C. & Weiss, K. M., , Leslie E. Eisenberg, Dale L. Hutchinson, , , M. Anne Katzenberg, , Janet W. McGrath, Eric Abella Roth, , and , "The Osteological Paradox: Problems of Inferring Prehistoric Health from Skeletal Samples [and Comments and Reply], " Current Anthropology 33, no. 4 (Aug. — Oct., 1992): 343—370.. Ён звязаны з неаднастайнасцю рызыкі захворвання, селектыўнай смяротнасцю і дэмаграфічнай нестацыянарнасцюWhat is the osteological paradox and how does it influence the reputability of bioarchaeological studies? . Астэалагічны парадокс праяўляецца ў немагчымасці адназначна вызначыць стан здароўя чалавека па яго шкілетных рэштках, калі на іх няма слядоў сур’ёзных захворванняў, бо аднолькава магчымы і выпадак, калі чалавек быў адносна здаровым і не меў цяжкай хваробы, так і верагоднасць таго, што хвароба забіла яго настолькі хутка, што змены на касцях не паспелі з’явіццаБолезни как отражение культуры .
Сутнасць
З-за таго, што вучоныя, якія займаюцца , і іншымі смежнымі навуковымі галінамі, маюць справу толькі з людзьмі, якія памерлі ў пэўна вызначаным узросце, але не могуць вывучаць жывых людзей гэтага ж узросту, узнікаюць цяжкасці з інтэрпрэтацыяй астэалагічных прыкмет фізіялагічнага стрэсу арганізму (), якія знаходзяцца на біялагічных парэштках. Сярод такіх прыкмет можна назваць, напрыклад, , і іншыя.
Асноўная праблема астэалагічнага парадоксу заключаецца ў тым, што той чалавек, які нясе праявы паталагічных паразаў на шкілеце і зубах, з’яўляецца прадузятым узорам. Каб хвароба прагрэсавала да ступені прысутнасці на костках, чалавеку давялося б пражыць з гэтым захворваннем на працягу некаторага значнага прамежку часу, пры гэтым тыя людзі, якія па шкілетных парэштках выглядаюць здаровымі, на самай справе маглі памерці ад той самай хваробы ў пачатку «заражэння» або досыць рана, калі яна яшчэ не праявілася на костках. Такім чынам узнікае парадокс, калі больш «здаровыя» косткі без слядоў хваробы на іх на самай справе могуць належаць людзям, якія мелі горшы імунітэт і слабейшае здароўеThe Osteological Paradox .
Значэнне
Паколькі фокус у палеанталагічных навуках ссоўваецца ад вывучэння асобных індывідумаў да папуляцый, павышаецца і значэнне астэалагічнага парадоксу, бо ўзнікае неабходнасць правільнага звядзення дыскрэтных апісанняў і даследаванняў асобных шкілетных парэшткаў у агульную сістэму з атрыманнем заканамернасцяў, якія можна будзе распаўсюджваць на шырокую папуляцыю.
Літаратура
Cohen MN, Wood JW, Milner GR. 1994. The osteological paradox reconsidered. Curr Anthr 35(5):629-637. DeWitte, Sharon N & Stojanowski, Christopher M. 2015. The osteological paradox 20 years later: past perspectives, future directions. J Arch Res 23(4):397-450. Woods, J. W., , Harpending, H. C. & , , Leslie E. Eisenberg, Dale L. Hutchinson, , , M. Anne Katzenberg, , Janet W. McGrath, Eric Abella Roth, , and , "The Osteological Paradox: Problems of Inferring Prehistoric Health from Skeletal Samples [and Comments and Reply], " Current Anthropology 33, no. 4 (Aug. — Oct., 1992): 343—370. Wright, Lori E & Yoder, Cassady J. 1992. Recent progress in bioarchaeology: approaches to the osteological paradox. J Arch Res 33(4):343-370.
Спасылкі
Sieke, Thomas. 2013. The osteological paradox and issues of interpretation in paleopathology. Expl Anth 12(1). Arkadiusz Sołtysiak. The Osteological Paradox, Selective Mortality, and Stress Markers Revisited Mark Nathan Cohen, James W. Wood, George R. Milner. The Osteological Paradox Reconsidered
Катэгорыя:Палеанталогія Катэгорыя:Астэалогія Катэгорыя:Парадоксы