Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс (; нар. , Пласетас, Вілья-Клара, Куба) — кубінскі палітык, Старшыня Дзяржаўнага савета Кубы з 2018 года, Прэзідэнт Кубы з 2019 года.

Біяграфія Яго бацька працаваў на механічным заводзе ў Санта-Клары, а яго маці была настаўнікам. У 1982 г. ён скончыў , атрымаў дыплом інжынера-электроніка. У 1985 г.  на ваеннай службе (Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы).

Знаходзіўся ў шэрагах Саюза маладых камуністаў, удзельнічаў у «інтэрнацыянальнай місіі» ў Нікарагуа.

З 1994 г. працаваў на пасадзе першага сакратара Камуністычнай партыі Кубы (КПК) у правінцыі Санта-Клара, з 2003 па 2009 гг. — першы сакратар правінцыйнага камітэта партыі ў правінцыі Вольчын. Член КПК з 2003 г.

Міністр вышэйшай адукацыі з 2009 па 2012 гг., намеснік старшыні Савета міністраў з 2012 г., першы намеснік старшыні Дзяржаўнага савета Кубы з 24 лютага 2013 г.Наступны прэзідэнт Кубы: Што чакаць ад пераемніка Рауля Кастра ZIK. Старшыня Дзяржаўнага савета Кубы з 18 красавіка 2018 годаНа Кубе выбралі новага кіраўніка краіны

Пасля таго, як у лютым 2019 года была прынята новая канстытуцыя краіны, на Кубе была адноўлена прэзідэнцкая пасада. 10 кастрычніка 2019 года Нацыянальная асамблея Кубы абрала прэзідэнтам краіны Мігеля Дыяса-Канеляgranma.cunashaniva.by.

Сям'я Жанаты другі раз, ад першага шлюбу мае двух дзяцей.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Кубы Катэгорыя:Міністры Кубы Катэгорыя:Члены Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кубы Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Намеснікі старшыні Дзяржаўнага савета Кубы Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага савета Кубы Катэгорыя:Старшыні Савета міністраў Кубы Катэгорыя:Камуністы Кубы Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Кубы