Віталік Бутэрын, поўнае імя Віталій Дзмітрыевіч Бутэрын (; нар. 31 студзеня 1994, Каломна, Маскоўская вобласць, Расія) — канадскі праграміст расійскага паходжання, вядомы як сузаснавальнік Ethereum і часопіса Bitcoin Magazinehttps://lenta.ru/articles/2017/12/22/buterin_top/. Актыўна займаецца дабрачыннасцю.
Біяграфія Ва ўзросце 6 гадоў пераехаў з бацькамі ў Канаду.
Чатыры гады навучаўся ў прыватнай школе Abelard School у Таронта, гэты час Бутэрын назваў «найбольш цікавымі і прадуктыўнымі гадамі свайго жыцця». З ранняга ўзросту выяўляў здольнасці і цікавасць да матэматыкі і камп’ютарных навукhttps://www.wired.com/2014/01/ethereum/.
У 2012 годзе ў Італіі атрымаў бронзавы медаль на міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы.
У 2014 годзе атрымаў прэмію World Technology Award за ідэю праекта Ethereumhttps://www.svaboda.org/a/29026030.html.
У 2018 годзе музыканты Gramatik & Kotek выпусцілі кампазіцыю, прысвечаную Віталіку Бутэрыну.
У 2022 годзе стаў асобай вокладкі часопіса Time, якая ўпершыню выйшла ў NFT-версіі.
Бібліяграфія Уильям Могайар, Виталик Бутерин. Блокчейн для бизнеса. — Эксмо, 2017. — С. 224. — ISBN 978-5-699-98499-2. Vitalik Buterin. Proof of Stake: The Making of Ethereum and the Philosophy of Blockchains. — Seven Stories Press, 2022. — С. 384. — ISBN 978-1644212486. Виталик Бутерин. Больше денег: что такое Ethereum и как блокчейн меняет мир. — Individuum, 2023. — С. 400. — ISBN 978-5-6048295-8-5.
Катэгорыя:Праграмісты