Пашпарт грамадзяніна Арменіі ( — літ. «армянскае апісанне асобы») — дакумент міжнароднага фармату, які выдаецца грамадзянам Рэспублікі Арменія для пасведчання асобы за мяжой. Гэты дакумент таксама пацвярджае права яго ўладальніка на абарону і дапамогу консульскіх устаноў Арменіі ў іншых дзяржавах. Пашпарт выдаецца тэрмінам на 10 гадоў.
Знешні выгляд
Вокладка пашпарта цёмна-сіняга колеру, з надпісамі «Рэспубліка Арменія» і «Пашпарт» на армянскай і англійскай мовах і гербам краіны. Дакумент складаецца з 32 старонак, і змяшчае інфармацыю аб уладальніку на армянскай і англійскай мовах.
Інфармацыя аб уладальніку
Пашпарт Рэспублікі Арменія змяшчае наступную інфармацыю:
Фатаграфію Тып Код краіны Серыйны нумар Прозвішча Імя (імёны) Грамадзянства Дату нараджэння Месца нараджэння Пол Дату выдачы Тэрмін дзеяння Код органа, які выдаў пашпарт
ID-карта
У межах Арменіі асноўным сродкам ідэнтыфікацыі грамадзян з'яўляецца пластыкавая ID-карта.
Катэгорыя:Нацыянальныя грамадзянскія пашпарты Катэгорыя:Арменія