Алякса́ндр Васі́льевіч Лукашэ́віч ) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве.

Біяграфія Нарадзіўся 22 кастрычніка 1968 года ў Віцебску.

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, факультэт англійскай і нямецкай моў (1995), факультэт міжнародных адносін Інстытута грамадзянскай службы (2012).

3 1996 па 2002 гг. — вядучы спецыяліст упраўлення міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 2002 года на дыпламатычнай службе. Працаваў другім сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ, у аддзяленні Пасольства ў Боне.

З 2007 па 2010 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.

З 2010 па 2014 гг. — саветнік, кіраўнік консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.

З 2015 па 2018 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.

З мая 2018 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве. Вызвалены з пасады 21 сакавіка 2022 года

Спасылкі

Спасылкі Посольство Республики Беларусь в Республике Болгария — Посол Беларуси в Болгарии (па стане на 5 ліпеня 2018 года)

Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Балгарыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Грэцыі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі на Кіпры