Пе́нжына () — рака ў Камчацкім краі Расіі.
Даўжыня ракі 713 км. Плошча вадазбору 73 500 км². Выток ракі знаходзіцца на Калымскім нагор’і. У верхнім цячэнні рака мае горны характар і працякае ў глыбокай даліне, у ніжнім — па міжгорнай катлавіне і Пенжынскай нізіне. Упадае ў Пенжынскую губу ў паўночна-ўсходняй частцы заліва Шэліхава Ахоцкага мора. На Пенжынскай нізіне рэчышча звілістае, разгалінаванае. Сярэдні расход вады каля сяла Каменскае складае 695 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 21,935 км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў пачатку чэрвеня.
У басейне Пенжыны налічваецца 854 ракі даўжынёй больш за 10 км. Густата рачной сеткі складае 0,86 км/км². Сярод прытокаў: Канай, Вілюйка, Акаткевеем, Уттавеем, Светлая, Азёрная, Безымянная, Аянка, Ічыген, Баркасная, Нібарчэн, Кургучан, Энмінды, Андавеем, Малы Мургаль, Бунтуна, Мургаль, Чорная, Чорны Куюл, Гарэлая, Акаўская, Аклан і інш.Река Пенжина // Государственный водный реестр РФ У басейне ракі вялікая колькасць азёр ледавіковага і тэрмакарставага паходжання.
Літаратура
Спасылкі Река Пенжина // Государственный водный реестр РФ Жук В. А., Алексеевский Н. И. Пенжина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Река Пенжина // Sibtravels
Катэгорыя:Рэкі Камчацкага края Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ахоцкае мора