Геймдызайн ( — праектаванне гульні) — гэта працэс стварэння формы, зместу, правілаў і механік гульні, яе геймплэя. Геймдызайн вызначае такія аспекты гульні як набор магчымых варыянтаў, з якіх гулец можа выбіраць падчас гульні; ўмовы перамогі і паразы; як гулец кантралюе тое, што адбываецца ў гульні; як узаемадзейнічае з гульнявым мірам; складанасць гульні і іншыя.
Геймдызайн прымяняецца для ўсіх відаў гульняў: настольных, картачных, гульняў ў косці, ролевых, відэагульняў і г.д.
Спецыялізацыі У геймдызайне існуе шмат спецыялізацый, напрыклад Types of Designers: Сістэмны дызайн — стварэнне правілаў і разлікаў для гульні. Гэта — адзіная задача з вобласці геймдызайна, актуальная для любой гульні, таму што правілы ёсць ва ўсіх гульнях. Кантэнт-дызайн — стварэнне персанажаў, прадметаў, загадак і місій. Хоць ён і больш распаўсюджаны ў відэагульнях, ролевыя і калекцыйныя картачныя гульні таксама патрабуюць стварэння значнай колькасці кантэнту. Дызайн узроўняў — стварэнне узроўняў гульні, у якую ўваходзяць ландшафт карты і размяшчэнне на гэтай карце аб’ектаў. Хоць дызайн узроўняў і з’яўляецца шырока распаўсюджаным — майстры ў настольных ролевых гульнях складаюць карты падзямелляў пачынаючы з 1970-х гадоў — кажучы «дызайнер узроўняў», часцей за ўсё маюць на ўвазе дызайнера узроўняў для відэагульні. Дызайн свету (у MMO і адкрытых мірах) — прадумванне прастораў, лакацый, як яны дыктуюць карыстальніцкі вопыт і ўвязваюцца з агульнай задумкай гульні. Дызайн эканомікі — стварэнне балансу віртуальнай эканомікі.
Крыніцы
* Катэгорыя:Механізмы відэагульняў Катэгорыя:Распрацоўка відэагульняў