Валянці́н Мікала́евіч Фісе́нка (, г. , Растоўская вобласць, РСФСР — ) — беларускі дыпламат, рэферэнт па краінах Захаду. Кандыдат юрыдычных навук (1979). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь (у адстаўцы з 1994 года).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР (заходні факультэт, 1960), Дыпламатычная акадэмія МЗС СССР (аспірантура, спецыяльнасць «Міжнароднае публічнае права», 1979).
У 1960—1991 гг. працаваў у Міністэрстве замежных спраў СССР у Маскве, дзе ў 1970 годзе нарадзіўся яго сын Ігар Фісенка, пасля ў сакратарыяце аддзялення ААН у Жэневе (Швейцарыя).
З 2 верасня 1991 года быў прадстаўніком БССР у Камісіі сацыяльнага развіцця ААН Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 сентября 1991 г. № 338 «О назначении т. Фисенко В. Н. Представителем Белорусской ССР в Комиссии социального развития ООН» .
З 26 кастрычніка 1992 да 13 ліпеня 1994 года быў членам калегіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 октября 1992 г. № 648 «Об утверждении В. Н. Фисенко членом коллегии Министерства иностранных дел и освобождении от этих обязанностей И. И. Тернова» Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 июля 1994 г. № 525 «Об освобождении В. А. Лабунова и В. Н. Фисенко от обязанностей членов коллегии Министерства иностранных дел Республики Беларусь и назначении членами коллегии Министерства иностранных дел Республики Беларусь В. М. Гейсика, В. Н. Герасимовича, Н. И. Дрозд и М. М. Хвостова» .
13 красавіка 1994 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, яму быў прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага ПаслаУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 13 апреля 1994 г. № 2936-XII «О назначении Фисенко В. Н. Чрезвычайным Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике, Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» . Вызвалены з гэтай пасады быў 10 сакавіка 2000 годаУказ Президента Республики Беларусь от 10 марта 2000 г. № 120 «Аб вызваленні В. М. Фісенкі ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене» .
З 2000-х гг. выкладаў на гістарычным факультэце і факультэце міжнародных адносін БДУ.
Асноўныя працы Фисенко, В. Н. Правовой механизм ОБСЕ: курс лекций / В. Н. Фисенко. — Минск: БГУ, 2004.
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Аўстрыі Катэгорыя:Кандыдаты юрыдычных навук