«Маніпуляцыі фактамі: латвійскі варыянт. Чатырнаццаць вострых пытанняў і прамых адказаў» () — кніга фінскага журналіста Юка Рыслакі () пра гісторыю Латвіі, апублікаваная ў 2007 годзе фінскім выдаўцом «Vastapaino». У кнізе аўтар разглядае розныя заявы пра Латвію, якія распаўсюджваюцца заходнімі і расійскімі сродкамі масавай інфармацыі, і спрабуе абвергнуць іх, карыстаючыся арыгінальнымі крыніцамі і асабістымі назіраннямі.

Гісторыя выдання У 2008 годзе кніга была апублікаваная на англійскай мове пад назвай «The Case for Latvia. Disinformation Campaigns Against a Small Nation» і на латышскай мове пад назвай «Maldināšana: Latvijas gadījums». У 2011 годзе быў апублікаваны яе пераклад на рускую мову пад назвай «Манипуляции фактами: латвийский вариант».

Катэгорыя:Кнігі 2008 года