Туло́ма () — рака на Кольскім паўвостраве, у Кольскім раёне Мурманскай вобласці Расіі, упадае ў Баранцава мора.
Даўжыня ракі 64 км. Плошча вадазбору 21 500 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3Тулома // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м/км. Сярэдні расход вады 255 м³/с (228 м³/с у ніжнім б’ефе Ніжнетуломскай ГЭС і 241 м³/с бліжэй да вусця). Аб’ём сцёку 7,606 км³/год. Рака бярэ пачатак з Натвозера. Упадае ў Кольскі заліў Баранцава мора. Жыўленне ракі пераважна снегавое. На рацэ шмат парогаў. Замярзае Тулома ў лістападзе — снежні, вызваляецца ад лёду ў маі.
На рацэ горад Кола, гарадскія пасёлкі Мурмашы і Верхнетуломскі, сяло Тулома, Верхнетуломская і Ніжнетуломская ГЭС з вадасховішчамі.
Літаратура Тулома //
Спасылкі Река Тулома // Государственный водный реестр РФ Жук В. А., Повалишникова Е. С. Тулома // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Тулома // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Рэкі Мурманскай вобласці Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Баранцава мора