Добрая партыя () — нацыяналістычная, кансерватыўная, свецкая і центрысцкая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі. Яна створана 25 кастрычніка 2017 г. выхадцамі з правай Партыі нацыяналістычнага руху, якія разышліся ў поглядах з кіраўніцтвам гэтай партыі, якое падтрымала на рэферэндуме ў 2016 годзе пераход да прэзідэнцкай рэспублікі. Старшынёй партыі з’яўляецца Мераль Акшэнер. Партыя падтрымлівае прынцыпы і ідэалы заснавальніка Турцыі — Кемаля Атацюрка. 19 красавіка 2018 года мела ў парламенце Турцыі 5 дэпутатаў. 22 красавіка ў парламенце мела 20 дэпутатаў.
Генеральны сакратар — Айтун Чырай.
Дзякуючы таму, што ўдзельнічала ў выбарах 2018 года ў складзе Нацыяльнага альянсу, набрала 10 % і ўвайшла ў парламент.
Спасылкі
Катэгорыя:Палітычныя партыі Турцыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе