Керкена () — архіпелаг у заліве Габес на ўсходзе Туніса. Агульная плошча - 159,7 км². Насельніцтва (2014 г.) - 15 501 чал.
Геаграфія Архіпелаг Керкена месціцца ў 18,7 км ад туніскага горада Сфакс. Складаецца з 6 астравоў. Найбуйнейшы з іх — Шаркі (110 км²). Паверхня нізкая. Найвышэйшы пункт дасягае ўсяго 13 м над узроўнем мора. Значную частку берагоў займаюць пясчаныя пляжы і саланчакі. Плошча апошніх з кожным годам расце.
Карысныя выкапні: фасфаты, нафта.
Клімат сухі міжземнаморскі. Для архіпелага характэрны частыя вятры і недахоп вільгаці.
Прырода З-за сталага засушлівага надвор'я дзікая флора абмежавана ксерафітамі. Астравіцяне вырошчваюць пальмы. На астравах спыняюцца пералётныя птушкі. У 2012 г. Керкена была абвешчана рамсарскім угоддзем.
Гісторыя Архіпелаг Керкіна вядомы са старажытных часоў. У II ст. да н. э. рымляне пабудавалі тут буйны порт. У V ст. н. э. у дакументах узгадвалася хрысціянскае Керкінскае епіскапства. У сярэднявеччы архіпелаг быў амаль пакінуты жыхарамі з-за пірацтва.
У 1941 г. каля берагоў архіпелага адбыўся напад брытанскіх ваенных сіл на нямецка-італьянскі марскі канвой.
Гаспадарка Аснова эканомікі архіпелага — рыбалоўства. Прыбярэжныя жыхары займаюцца ловам васьміногаў. Сельская гаспадарка абмежавана вырошчваннем пальм і дробнай жывёлагадоўляй. Прыбыткі ад здабычы нафты пакуль невялікія. Дадатковую галіну складае турызм, прычым значная частка наведвальнікаў — тунісцы.
Спасылкі Kerkennah: Naturante nature Kerkennah: on the frontline of resistance to the fossil fuel industry in Tunisia Kerkennah Island Travel Guide, Tunisia
Керкена Керкена Керкена Керкена