Ціма Парвела (; , Ювяскюля, Фінляндыя) — фінскі пісьменнік.
Паходзіць з сям'і настаўнікаў і сам некаторы час выкладаў у школе. Падзеі серыі яго кніг пра Элу адбываюцца менавіта там. Паводле дадзеных бібліятэк Фінляндыі, кнігі пра Элу і яе сяброў уваходзяць у топ-10 самых чытаных сярод дзяцей.
Апавяданні «Эла і шантажыст», «Эла ў тэатры», «Элін клас падарожнічае» (першае выданне), «Эла і злачынца», «Эла і Патэ», «Эла і Задзірака», «Эла ў начной школе» (другое выданне) на беларускую мову пераклала Алена Казлова.
Беларускія пераклады Эла і сябры / пер. з фінскай мовы Алены Казловай. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. ISBN 978-985-02-1750-9 Эла і сябры 2 / пер. з фінскай мовы Алены Казловай. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2019. ISBN 978-985-02-1888-9
Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Фінляндыі Катэгорыя:Фінскамоўныя пісьменнікі