Маскоўская () — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца паміж станцыямі «Усход» і «Парк Чалюскінцаў». Пабудавана па праекце архітэктараў Л. Пагарэлава, Л. Кустовай, Ю. Івахнішыным, мастакоў У. Стальмашонка і В. Даўгалы. Адкрыта 29 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро.

Гісторыя назвы Станцыя знаходзіцца побач з Валгаградскай вуліцай. Першапачаткова яе таксама меркавалася назваць «Валгаградская». Але ў пачатку 1980-х гадоў ва ўлад Мінска з’явіўся праект пераназвання часткі Ленінскага праспекта, якая пачынаецца ад Валгаградскай вуліцы, у Маскоўскі праспект, і новая станцыя метро атрымала назву «Маскоўская». Парадокс складаецца ў тым, што праспект у выніку пераназываць так і не сталі, і, такім чынам, станцыя носіць назву неіснуючай магістралі.

Архітэктура Станцыя калоннага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных канструкцый. Тэма афармлення станцыі «Масква — сталіца Саюза СССР» раскрываецца архітэктурнымі сродкамі ў сінтэзе з манументальна-дэкаратыўным мастацтвам. Колеравая гама заснавана на кантрасце чырвонага, белага і залацістага. Тарцовая сцяна над уваходам у перонную залу ўпрыгожана пано з выявай крамлёўскіх курантаў. Пано на 2 пуцявых сценах з выявай гістарычна-архітэктурных помнікаў Масквы выканана ў тэхніцы фларэнційскай мазаікі. Сцены і калоны вестыбюля і пероннай залы абліцаваны белым мармурам. Калоны, цягі, элементы падвеснай столі аформлены паліраванай латунню. Падлога станцыі абліцавана цёмна-чырвоным паліраваным гранітам са светла-шэрым геаметрычным малюнкам.

Фотагалерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:1984 год у Мінску Катэгорыя:Аб’екты ў Мінску, названыя ў гонар Масквы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Льва Пагарэлава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ларысы Кустовай Катэгорыя:Творы Юрыя Івахнішына Катэгорыя:Творы Уладзіміра Стальмашонка Катэгорыя:Творы Валерыя Даўгалы Катэгорыя:Аб’екты на марках