Акадэмія навук (, ) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Парк Чалюскінцаў» і «Плошча Якуба Коласа». Узведзена па праекце архітэктараў М. Пірагова, А. Зензіна, мастакоў В. Чурылы, С. Сакалова. Адкрыта 29 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргi Мінскага метро.
Архітэктура Асноўная тэма архітэктурна-мастацкага афармлення станцыі дасягненні навукі Савецкай Беларусі. Станцыя выканана са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 4,5 м. Тэма раскрываецца праз архітэктурныя формы пероннай залы (строгі рытм калон своеасаблівай формы, пластычных рыгеляў). Адкрытае асвятленне мякка падсвечвае рэбры пліт пакрыцця столі ў перспектыве і надае інтэр’еру станцыі дынамічную кампазіцыю і цэласнасць. У аддзелцы сцен пероннай залы і вестыбюляў выкарыстаны мармур, нержавеючая сталь. Падлога абліцавана паліраваным гранітам у спалучэнні з лабрадарытам.
Платформа Тып: Астраўная Форма: Прамая Даўжыня: 100 Шырыня: 10
Выхады Адзін выхад станцыі вядзе да галоўнага будынка Акадэміі навук Беларусі, кінатэатра «Кастрычнік» і 1-й гарадской клінічнай бальніцы. Другі, які абсталяваны трымя стужкамі эскалатараў, выходзiць на скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава.
Фотагалерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:1984 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Міхаіла Пірагова Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Альберта Зензіна Катэгорыя:Творы Уладзіміра Чурылы Катэгорыя:Творы Славы Сакалова