Плошча Якуба Коласа  () — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Акадэмія навук» і «Плошча Перамогі».

Станцыя «Плошча Якуба Коласа» пабудавана па праекце архітэктараў М. Пірагова, А. Зензіна, мастакоў Г. Жарына, Ю. Багушэвіча. Юрый Багушэвіч пасля ўспамінаў пра працу над станцыяйГеннадий Жарин, автор достопримечательностей:

Адкрыта 29 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро.

Архітэктура Станцыя «Плошча Якуба Коласа» выкананая са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 7,5 м. Архітэктурнае вырашэнне пероннай залы (форма калон, нахіленыя рэбры перакрыцця станцыі) асацыіруецца з элементамі беларускага народнага дойлідства. Своеасаблівы нацыянальны характар станцыі надае выкарыстанне керамічных аддзелачных матэрыялаў. 26 калон абліцаваны кафляй з матывамі беларускіх арнаментаў, на тэматычных устаўках выявы народных свят, абрадаў, працы і побыту беларускага народа. У аддзелцы падлогі выкарыстаны граніт, сцен — белы мармур.

Выхады Выхады станцыі размешчаны на плошчы Якуба Коласа. Адзін з іх вядзе да сквера на плошчы і вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе да ЦУМа.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:1984 год у Мінску Катэгорыя:Плошча Якуба Коласа Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Міхаіла Пірагова Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Альберта Зензіна Катэгорыя:Творы Генадзя Жарына Катэгорыя:Творы Юрыя Багушэвіча Катэгорыя:Аб’екты на марках